четверг, 23 февраля 2017 г.

Урок - даследаванне па курсу «Мая Радзiма Беларусь»

Урок -  даследаванне па курсу«Мая Радзiма Беларусь»     Тэма: «Мой горад Iвацэвiчы»

МЭТА:
даць вучням агульнае  ўяўленне пра родны горад і раён; яго межах і тэрыторыі;
пазнаеміць з гістарычным мінулым свайго краю,гаспадаркай і эканамічным становішчам;
замацоўваць уменне арыентавацца па карце;
выхоўваць патрыятызм і нацыянальную самасвядомасць;
развіваць цягу да ведання гісторыі, без вывучэння якой немагчыма свядома разумець сучаснасць.





АБСТАЛЯВАННЕ:
Фізічная карта Беларусі;
карта İвацэвіцкага раена; фотаздымкі, заданні  для груп, «Атлас Рэспублікі Беларусь; надрукаваны раздатачны  матэрыял; графікі для рэфлексіі; ланцужок дат; сцяг горада İвацэвічы; песня «Мой родны кут» у запісу;  танцавальная мелодыя для фізхвілінкі; рознаўзроўневыя тэсты.


ХОД УРОКА:
1.Уступная гутарка.


Каб вызначыць, з якім настроем дзеці прыйшлі на ўрок, праводзіцца рэфлексія з дапамогай графікаў, якія загаддзя раздаюцца вучням па аднаму  на цэнтр. Дзеці павінны пазначыць свае імя і паставіць кропку насупраць бала(ад 1 – да 10), які адпавядае іх настрою на момант пачатку ўрока.
2. Актуалізацыя  ведаў.
На мінулым уроку мы гаварылі аб маладых гарадах Беларусі. Каб праверыць, як вы ведаеце гэты матэрыял, прапаную вам рознаўзроўневы тэст (выбарачна). Адзін вучань каля дошкі размесціць прапанаваныя даты ў парадку ўзрастання і пракаменціруе іх. Яшчэ адзін запрашаецца да дошкі паказаць на карце маладыя гарады Беларусі і назваць асноўную прамысловасць.
Пасля праверкі хатняга задання праводзіцца  аналіз графіку настрою.


3.Вывучэнне новага матэрыялу.
1.Уступная гутарка.
Гучыць песня «Мой родны кут».
-Хто аўтар слоў песні? (Я.Колас)
-Што такое «родны кут»?
-А для вас якое месца «родны кут»?
- Сапраўды, гэта вёска, дзе вы нарадзіліся.
Вучань чытае верш «İвацэвічы».
Ля блакітнай ракі, на палескіх прасторах,
Дзе б'юць з-пад  зямлі крыніцы – ключы
На спляценнях дарог прытуліўся мой горад
З простай назвай такой - İвацэвічы .
Ты чыгункай народжаны пад гудкі паравозныя,
У суквецці малінавым ля маленькай ракі.
Хоць зямля наша верціцца, але нават не верыцца,
Што табе паўстагодзя, горад мой дарагі!
- Сёння на ўроку мы даведаемся многа новага з гісторыі горада і  аб яго сягодняшнім дні па наступнаму плану:


  • Водгукі мінуўшчыны.
  • Адміністратыўная характарыстыка.
  • İвацэвіцкі край у ваенныя часы.
  • Эканоміка.
  • Запрашаем у наш горад.


  1. Праца з урыўкам з гістарычнага дакумента.
Дзеці самастойна чытаюць урывак і рыхтуюцца адказваць на пытанні:
  • Да якога стагоддзя адносяцца першыя пасяленні на тэрыторыі раёна?
  • Дзе  яны знаходзіліся?
  • У склад якіх дзяржаў увадзіў наш раён?
  • Калі  ўпершыню горад успамінаецца ў летапісе?
  • Колькі год нашаму гораду?
Паслухайце легенду пра гісторыю ўзнікнення  горада.
(легенда пра İвацэвічы).


3.Адміністрацыйная характарыстыка.
Падрыхтаваны вучань карыстаючыся картай дае характарыстыку раёна.
На дошцы змешчаны асноўныя звесткі, якія вучні запісваюць у сшыткі.
4.Фізхвілінка.
(пад нацыянальную мелодыю).


5.Праца ў парах


Дзеці  атрымліваюць заданні:


«НАВУКОВЫ»
Карыстаючыся кнігай «Памяць» падрыхтаваць кароткія  паведамленні аб героях ВАВ горада (В.Клютко,  Н.Гойшык, А.Чарткоў)
Акрамя таго,навуковы цэнтр атрымлівае Кантрольна – ацэначную табліцу, работы на ўроку, куды заносіць прозвішчы вучняў, што выступаюць на ўроку i дае iм бальную ацэнку.


«МАТЭМАТЫЧНЫ»
Карыстаючыся прапанаваным тэкстам «Сучаснасць нашага горада»   запоўнiць  таблiцу і  расказаць аб асноўных прадпрыемствах.


«ЖУРНАЛİСЦКİ»
Выкарыстоўваючы апавяданне «Памятныя месцы нашага горада», скласцi запрашэнне iншаземных турыстаў у наш край.


5. Прэзентацыя
Пасля прэзентацыi настаўнiк звяртае ўвагу вучняў на сцяг горада:
-У нашага горада ёсць свой сцяг i герб. Зялёнае поле сiмвалiзуе лясы, якiмi багаты наш край, а залатое – драўнiну, аснову яго прамысловасцi. Срэбная двайная лiлея ўзята са старажытнага герба рода Пацэў, былых уладальнiкаў нашых зямель, як сiмвал адзiнства i сучаснасцi.


6.Падвядзенне вынiкаў урока.
  • Выступленне навуковага цэнтру, выстаўленне адзнак.
  • Рэфлексiя.
- Дзецям прапануецца на тых жа графiках настрою пазначыць свой цяперашнi настрой. Настаўнiк  робiць агульны аналiз графiкаў  i подводзiць вынiкi працы на ўроку:
Багаты наш край на гiсторыю, багаты прроднымi рэсурсамi, але важней за ўсе тое, што багаты ён на працавiтых і таленавiтых людзей. Наша зямля стала Радзiмай для герояў вайны i працы, мiнiстра, генерала, палiтычных дзеячаў  i знакамiтага футбалiста (гл.дадатак). Я ўпэўнена, што i сярод вас будуць добрыя настаўнiкi, урачы,будаўнiкi, якiя зробяць наш горад яшчэ больш прыгожым i ўтульным, праславяць яго сваiмi справамi.


7. Дамашняе заданне.
( па выбару):
- скласцi апавяданне «Будучае майго горада»;
- намаляваць паштоўку «Мой горад»;
-саставiць вiктарыну або крыжаванку па матэрыялах ўрока.
Настаўнiк пачатковых классаў Латышэвіч Т.І.

Комментариев нет:

Отправить комментарий